История Беларуси и Большой Литвы


Краткая история ->

Краткая история

Асноўныя гістарычныя перыяды:

 

1. Старажытныя княствы (862 - 1253)

2. Вялікае Княства Літоўскае (1253 - 1569)

3. ВКЛ у Федэрацыі Рэч Паспалітая(1569 - 1795)

4. ВКЛ у саставе Расейскай Імперыі (1795 - 1919)

5. БССР у саставе СССР(1919 - 1991)

6. Рэспубліка Беларусь (з 1991)


 

Некаторыя гістарычныя падзеі:

|1044 - 1066 |->

|1253|->

|1323|->|1362|->|1368 - 1372| ->|1384|->|1385, 14 жніўня|->

|1410, 15 ліпеня|->|1492 - 1537|->

|1506, 6 жніўня|->|1514, 8 верасня|->|1517, 6 жніўня|->|1579|->|1569, 1 ліпеня|->|1588, 28 студзеня|->

|1609 - 1618|->|1654, 18студзеня|->|1654 - 1667|->|1667, 30студзеня| ->

|1700 - 1721|-> |1794, 24 сакавіка|->|1795, 24 кастрычніка|



1044 - 1066 

Будаўніцтва ў Полацку сімвала дзяржаўнасці -
Сафійскага сабора (перабудаваны ў 1738-1750
г.).  

 

 

 

 




1253  

Утварэнне  Вялікага  княства  Літоўскага,
Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) - беларускамоўнай
дзяржавы  са  сталіцай  у  Новагародку.  Вялікі
князь  Вялікага  княства  Літоўскага  Міндовг
прыняў  тытул  караля;  каранаваўся  ў  сваёй
рэзідэнцыі  ў Новагародку  каронай, прысланай
ад імя папы Інакенція IV
 


1323 

Горад  Вільня (былы  Крывы  Горад)  ўпершыню
згадана ў дакументах як галоўны горад ВКЛ
 

 




1362 

Перамога войск ВКЛ на чале з Альгердам над аб'яднанымі  войскамі  Залатой  Арды  каля  ракі Сінія  Воды (цяпер  р.Сінюха,  прытокПаўднёвага  Буга). У  выніку  да  ВКЛ  далучаны землі  басейна  Днястра  і  Паўднёвага  Буга, Кіеўскія,  Чарнігава-Северскія,  Валынскія, Падольскія  і  Пераяслаўскія  землі,падпарадкавана Смаленскае  княства.Першыя паходы мангола-татар адбываліся ўжо ў 1258-1259, але яны не пагражалі незалежнасці ВКЛ
 


1368 - 1372 

Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву

 

 

 

 

 


1384

Герб «Пагоня» стаў афіцыяльным гербам ВКЛ

 

 

 

 

 



1385, 14 жніўня


Крэўская унія — дагавор пра аб'яднанне ВКЛ з Польскім  каралеўствам (Карона)  праз  шлюб

вялікага  князя  Літоўскага  Ягайлы  і польскай каралевы  Ядвігі;  заключаны  ў  Крэўскім  замку (цяпер  веска  Крэва  Смаргонскага  раёна).Асноўнай  мэтаю  гэтага  саюза  было процідзеянне  знешняй  небяспецы  абедзвюхдзяржаў. Заснаванне дынастыі Ягеллонаў


 


1410, 15 ліпеня


Грунвальдская  бітва  — разгром  Тэўтонскага ордэна  аб'яднанымі  арміямі  Кароны  і  ВКЛ.
Княства  выставіла 40  харугваў (палкоў),  з зямель  ВКЛ  удзельнічалі  харугвы  Полацкая, Віцебская,  Мсціслаўская,  Гарадзенская,
Берасцейская,  Пінская,  Новагародская,
Лідская,  Ваўкавыская,  Драгічынская,
Аршанская, Тураўская, Слуцкая  і  інш.

Першыя тэўтонскія паходы на бацькаўшчыну пачаліся ў 1284 г

 



1492 - 1537

Войны  Маскоўскай  дзяржавы  з  Вялікім княствам Літоўскім

(1492 – 1494; 1500 – 1503;
1507 – 1508; 1512 – 1522; 1534 – 1537)

 

 


 


1506, 6 жніўня


Клецкая бітва — разгром 7-тысячным войскам пад  камандаваннем Міхаіла  Глінскага  вялікага войска  крымскіх  татараў  пад  Клецкам;  рэшткі
разбітага  татарскага  войска  знішчаны  каля Капыля, Слуцка, Петрыкава. Пасля гэтай бітвы буйныя  напады  татараў  на  землі  ВКЛ фактычна  спыніліся,  парадзелі  напады дробных атрадаў 


 


1514, 8 верасня


Аршанская  бітва  — паражэнне 80-тысячнага войска маскоўскіх ваявод пад Оршай (на рацэ Крапіўна); 30-тыс.  войска  ўзначальваў  гетман Канстанцін Астрожскі.

У выніку бітвы ўсходнія землі ВКЛ вызвалены ад расійскіх войскаў


 


1517, 6 жніўня

Пачатак  выдавецкай  дзейнасці  палачаніна Францішка  Скарыны  у  Празе;

да 1519  г. выдадзены 23  кнігі  Бібліі, 

з 1522  па 1525 выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Вільне

 

 

 

 

 

 

 



1569, 1 ліпеня


Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра
аб'яднанне  на  аснове  роўнасці  Польскага
Каралеўства  і  Вялікага  княства  Літоўскага  у
федэратыўную  дзяржаву —  Рэч  Паспалітую.

На  чале  дзяржавы  быў  кароль (ён жа  і  вялікі князь), якога  выбірала  шляхта «абодвух народаў»,  ствараўся  агульны  сойм  з  двух палат:  сенат  і пасольская  ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы  захоўвалі суверэнітэт,  асобную  дзяржаўную адміністрацыю,  войскі,  скарб  і  права  эмісіі аднолькавай  манеты,  судовы  апарат,  свае законы  і  сваю мытную  сістэму;  кожная  краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую ВКЛ — беларускую
 


1579

Пераўтварэнне  Віленскай  езуіцкай  акадэміі  у
Віленскі  універсітэт  першы  універсітэт  ва
Усходняй Еўропе

 

 

 

 



1588, 28 студзеня


Зацвярджэнне  каралём  Рэчы  Паспалітай
Жыгімонтам III  Вазай 3-га  Статута  ВКЛ —
збору  законаў  феадальнага  права;  унікальны
помнік  беларускай  мовы,  пісьменнасці  і
юрыдычнай думкі. Дзейнічаў да 1840 г. Першы
вядомы кодэкс феадальнага права – судзебнік
Казіміра  Ягайлавіча 1468  года, 1  статут  ВКЛ
1529 г., 2 статут ВКЛ  1566 г.

 



1609 - 1618

Вайна  Рэчы  Паспалітай  з  Расіяй.  Аб’яднанае
войска разбіла рускія войскі пад Смаленскам  і
падышло  да  Масквы,  дзе  адбыўся  пераварот (схінуты з трона Васіль Шуйскі), у выніку якога
каралевіч  Уладзіслаў (сын  караля  Рэчы
Паспалітай  Жыгімонта III  Вазы)  абвешчаны
расійскім царом
 


1654 , 18студзеня


Пераяслаўская  рада  зацвердзіла  рашэнне Маскоўскага сабора пра далучэнне Украіны да Расійскай дзяржавы
 


1654 - 1667 

Вайна  Расіі  з  Рэччу  Паспалітай.  Гэта  вайна
стала  нацыянальнай  трагедыяй  нашага
народа:  большасць  гарадоў,  мястэчак  і  вёсак
была  разрабавана  і  спалена,  гаспадарка
прыйшла  ў  заняпад,  колькасць  ліцьвінаў
скарацілася напалову. У вайне прымала удзел
шмат эўрапейскіх краінаў
 


1667, 30студзеня


Андросаўскае  перамір'е  паміж  Расіяй  і  Рэччу Паспалітай, якім скончылася вайна 1654—1667 г.;  у  выніку  ад  ВКЛ  да  Расіі  перайшлі Смаленскае  ваяводства  і  Левабярэжная Украіна  з  Кіевам.  Скончыўся  перыяд,  які ўвайшоў  у  нашу  гісторыю  пад  назваю «20-
гадовая смута»
 


1700 - 1721 

Паўночная  вайна  Расіі  і  Рэчы  Паспалітай супраць  Швецыі,  многія  падзеі  якой адбываліся  на  тэрыторыі  ВКЛ;  вайна прычыніла  вялікія  страты, многія  гарады  былі спалены, насельніцтва значна паменшала
 


1794, 24 сакавіка


Вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі


 


1795, 24  кастрычніка


Трэці  падзел  Рэчы  Паспалітай (паводле Пецярбургскай  канвенцыі  ад 24.10.1795  г.) — далучэнне  да  Расійскай  імперыі  заходняй
часткі  ВКЛ (да  Коўна)  і  Курляндыі;  паўднёва-заходняя  частка  Берасцейскага  ваяводства была далучана да Аўстрыі, паўночна-заходняя частка Гродзеншчыны - да Прусіі

 

1044 - 1066
1253    1323
1362  1368 - 1372  1384

1385, 14 жніўня  1410, 15 ліпеня  1492 - 1537  1506, 6 жніўня  1514, 8 верасня




1517, 6 жніўня  1579 1569, 1 ліпеня  1588, 28 студзеня    1609 - 1618



1654 , 18студзеня  1654 - 1667  1667, 30студзеня

1700 - 1721 1794, 24 сакавіка  

1795, 24  кастрычніка